Беларуская Служба

Генштаб УС Украіны: За мінулыя суткі адбітыя 150 атак расійскіх захопнікаў

04.03.2023 09:12
Акупацыйныя войскі Расіі нанеслі 32 авіа- і 6 ракетных удараў, 84 удары з РСЗА, у прыватнасці, па грамадзянскай інфраструктуры.
  ()
Абаронцы Украіны (ілюстрацыя)Фота: PAP/EPA/STR

Генштаб Узброеных сіл Украіны ў штодзённай зводцы паведаміў, што за суткі ўкраінцы адбілі 150 атак праціўніка на 5 кірунках: Купянскім, Ліманскім, Бахмуцкім, Аўдзееўскім і Шахтарскім.

Акупацыйныя войскі Расіі нанеслі 32 авіа- і 6 ракетных удараў, 84 удары з РСЗА, у прыватнасці, па грамадзянскай інфраструктуры. Ёсць загінулыя і параненыя сярод мірнага насельніцтва. Пагроза ракетнага абстрэлу з боку Расіі застаецца значнай на ўсёй тэрыторыі Украіны.

На Валынскім, Палескім, Сіверскім і Слабажанскім напрамках аператыўная абстаноўка істотна не змянілася, наступальных груповак расіянаў не выяўлена.

эж