Беларуская Служба

Міністр замежных спраў Вялікабрытаніі: Калі б не расійскае ўварванне, не было бы падрыву Кахоўскай ГЭС

06.06.2023 14:04
У выніку падрыву расіянамі дамбы Кахоўскай ГЭС вада цалкам або часткова затапіла ўжо 10 вёсак.
   , 6  2023 .
Падарваная расіянамі Кахоўская ГЭС, 6 чэрвеня 2023 г. Foto: Twitter/@Podolyak_M

Кіраўнік брытанскай дыпламатыі падкрэсліў, што калі б не расійская агрэсія супраць Украіны, прарыву дамбы на Кахоўскім вадасховішчы ніколі б не адбылося. Джэймс Клевэрлі сказаў, што пакуль не ведае падрабязнасцяў справы, але першапрычына яму зразумелая:

-Адзіная прычына, па якой гэта ўвогуле стала праблемай, – гэта не справакаванае ўварванне Расіі ва Украіну. Мы будзем працягваць ацэньваць развіццё падзей. Але мы паўтараем тое, што гаварылі з самага пачатку канфлікту: лепшае, што цяпер можа зрабіць Масква, гэта неадкладна вывесці свае войскі.

У выніку падрыву расіянамі дамбы Кахоўскай ГЭС вада цалкам або часткова затапіла ўжо 10 вёсак. Кіраўнік Херсонскай ваеннай адміністрацыі Аляксандр Пракудзін паведаміў, што ў самай небяспечнай зоне на правым беразе Дняпра знаходзіцца каля 16 тысяч чалавек, пад пагрозай затаплення 80 мясцовасцяў і частка Херсону.

iar/эж

Ігар Тышкевіч: Расіяне падарвалі дамбу на Кахоўскай ГЭС, каб шантажаваць заходнія краіны

06.06.2023 12:20
На думку аналітыка, ім вельмі патрэбнае перамір'е, кожнай цаною.