Беларуская Служба

СПА Украіны збілі ўначы 15 з 20 варожых «шахедаў»

19.11.2023 09:47
Паводле ўладаў Кіева, мінулай ноччу падчас атакі беспілотнікаў зенітна-ракетная сістэма паразіла каля дзясятка аб'ектаў праціўніка на тэрыторыі Кіева і ў ваколіцах.
The remains of a Russian drone.
The remains of a Russian drone. Photo: PAP/Titov Yehven/ABACA

У ноч на 19 лістапада над Украінай сілы супрацьпаветранай абароны збілі 15 з 20 расійскіх БПЛА тыпу «Шахед-136/131».

Расійскія акупанты атакавалі Украіну беспілотнікамі з поўначы (Курская вобласць Расіі). Супрацьпаветраная абарона адпрацавала ў Кіеўскай, Палтаўскай і Чаркаскай абласцях Украіны.

Днём раней расіяне таксама здзейснілі атаку з беспілотнікаў на Украіну. Тады ў выніку баявой працы сіл і сродкаў супрацьпаветранай абароны было знішчана 29 з 38 «шахедаў».

Паводле ўладаў Кіева, мінулай ноччу падчас атакі беспілотнікаў зенітна-ракетная сістэма паразіла каля дзясятка аб'ектаў праціўніка на тэрыторыі Кіева і ў ваколіцах.

iar/ez