Беларуская Служба

Міністр абароны Украіны: Знішчальнікі F-16 будуць перададзеныя нам у самыя кароткія тэрміны

10.12.2023 16:04
Украісніке пілоты праходзяць баявое навучанне на амерыканскіх машынах у Румыніі.
F-16
F-16 Фота: Aditya0635 / Shutterstock

Міністр абароны Украіны Рустэм Умераў заявіў, што самалёты F-16 будуць пастаўленыя ва Украіну адразу, як гэта стане магчыма. Міністр падкрэсліў, што Узброеныя сілы Украіны актыўна рыхтуюцца да іх прыёму. Вядзецца падрыхтоўка лётчыкаў і тэхнічнага персаналу, ідуць работы па падрыхтоўцы як інфраструктуры, так і тэхнічнага абсталявання:

- Хутка мы атрымаем F-16. У сярэднетэрміновай перспектыве мы таксама размясцілі такія заказы на будучыню, на будучыя сілы абароны, але гэта 2027-2030 гады. Мы працуем над інфраструктурай і тэхнічным абсталяваннем. Таксама праходзіць навучанне пілотаў, рыхтуецца і тэхнічная каманда.

У аўторак кіраўнікі МЗС Украіны і Нідэрландаў абмеркавалі перадачу знішчальнікаў F-16 і падрыхтоўку ўкраінскіх пілотаў. Нагадаем, украісніке пілоты праходзяць баявое навучанне на амерыканскіх машынах у Румыніі.

iar/эж