Беларуская Служба

СМІ: Ва ўкраінскіх консульствах спынілі абслугоўванне мужчын мабілізацыйнага ўзросту

23.04.2024 14:46
«Калі гэтыя людзі лічаць, што нехта далёка на фронце ваюе і аддае жыццё за гэтую краіну, а нехта застанецца за мяжой і будзе атрымліваць паслугі ад дзяржавы, то так не атрымліваецца», — напісаў Дзмітрый Кулеба.
АдэсаPAP/Alena Solomonova

Міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба заявіў у аўторак пра справядлівы падыход да мужчын мабілізацыйнага ўзросту, якія знаходзяцца як у краіне, так і за мяжой. СМІ паведамляюць, што ўкраінскія консульствы спынілі абслугоўванне мужчын ва ўзросце 18-60 гадоў. Пра гэта паведамляе сайт «Суспільне» са спасылкай на некалькі консульстваў, у тым ліку ў Польшчы і Чэхіі. Аб прыпыненні паслуг для мужчын мабілізацыйнага ўзросту піша Reuters са спасылкай на інфармацыю, атрыманую на ўрадавай гарачай лініі.

Кіраўнік МЗС Украіны ў пасце на платформе Х паведаміў, што міністэрства неўзабаве паведаміць аб новых правілах адносна знаходжання за мяжой мужчын тэрміновай вайсковай службы.

«Калі гэтыя людзі лічаць, што нехта далёка на фронце ваюе і аддае жыццё за гэтую краіну, а нехта застанецца за мяжой і будзе атрымліваць паслугі ад дзяржавы, то так не атрымліваецца», — напісаў Кулеба.

Ён падкрэсліў, што знаходжанне за мяжой не вызваляе ад абавязкаў перад дзяржавай, і сам даў загад аднавіць «справядлівы падыход да мужчын мабілізацыйнага ўзросту ва Украіне і не толькі», — сказаў міністр Кулеба. Гэта звязана з нядаўна прынятым законам, у тым ліку і пра мабілізацыю.

Як піша партал «Суспільне», у панядзелак была неафіцыйна апублікаваная копія пастановы кіраўніцтва МЗС, якая загадвае кіраўнікам замежных прадстаўніцтваў прыпыніць усе консульскія паслугі, акрамя тых, якія тычацца вяртання ва Украіну.

ав

Вялікабрытанія павялічыць падтрымку Украіны на 617 мільёнаў долараў

23.04.2024 08:16
Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Рышы Сунак аб'явіць аб узмацненні ваеннай падтрымкі Украіны