Украінская брыгада «Ганна Кіеўская» неўзабаве адправіцца на фронт, паведамляе агенцтва УНІАН. Да баявых дзеянняў у Францыі салдаты рыхтаваліся больш за 2 месяцы. Там іх таксама экіпіравалі.
Некалькі тысяч украінцаў, аснашчаных цяжкай ваеннай тэхнікай французскай вытворчасці, адправяцца на фронт.
Ёсць спадзяванні, што яны паўплываюць на сітуацыю на фронце. Так лічаць незалежныя вайсковыя аналітыкі. Яны адзначаюць, што прыкладна 4,5 тысячы вайскоўцаў з танкамі і артылерыяй будуць супрацьвагай расійскім войскам на Данбасе.
Агенцтва УНІАН нагадвае, што Масква ўводзіць у баявыя дзеянні ў гэтым рэгіёне вялікія групоўкі войска, каб хутчэй усталяваць кантроль над усім Данбасам.
Як паведамляе ўкраінская рэдакцыя, расіяне маюць падтрымку паўночнакарэйскага войска.
IAR/яс