Беларуская Служба

Ва Украіне загінула каля 600 паўночнакарэйскіх салдат - разведка Паўднёвай Карэі

30.04.2025 10:01
Нагадваем, два дні таму Пхеньян афіцыйна пацвердзіў адпраўку сваіх войскаў у Расію для ўдзелу ў вайне супраць Украіны.
Вучэнні паўночнакарэйсікх войскаўPAP/EPA/YONHAP

Каля 600 паўночнакарэйскіх салдат загінулі, тысячы былі параненыя, змагаючыся на баку Расіі ва Украіне – такія асноўныя высновы, прадставіла паўднёвакарэйская разведка адносна ўдзелу Паўночнай Карэі ў вайне ва Украіне.



Член парламенцкага камітэта па разведцы Паўднёвай Карэі Лі Сон-квеун, паведаміў, што агулам паўночнакарэйскія ваенныя страты на вайне супраць Украіны складаюць 4 700 жаўнераў, сярод якіх 600 загінулі. Быццам бы, усяго ў Расію былі адпраўленыя 15 000 паўночнакарэйскіх вайскоўцаў.

Нагадваем, два дні таму Пхеньян афіцыйна пацвердзіў адпраўку сваіх войскаў у Расію для ўдзелу ў вайне супраць Украіны. Верагодна, войскі былі адпраўленыя па загадзе Кім Чэн Ына, які спасылаўся на пагадненне аб узаемнай абароне паміж Пхеньянам і Масквой.

Раней кіраўнік расійскага Генеральнага штаба Валерый Герасімаў пацвердзіў удзел паўночнакарэйскіх вайскоўцаў у баявых дзеяннях супраць Украіны. Яны павінны былі адыграць ключавую ролю падчас баёў у Курскай вобласці.



Між тым, Дзяржаўны дэпартамент ЗША заклікаў Паўночную Карэю неадкладна спыніць разгортванне сваіх войскаў у Расіі, а Маскву - спыніць падтрымку Пхеньяна.

IAR/аз

За апошнія суткі расіяне страцілі забітымі больш за 1 тыс. чалавек – Генштаб УС Украіны

29.04.2025 10:03
Украінскі Генеральны штаб агучыў зводку аб стратах праціўніка ў вайне.

Усе кітайцы, якія ваююць на баку Расіі, супрацоўнічаюць са спецслужбамі Пекіна - СМІ

29.04.2025 19:02
Крыніцы расказалі, што сярод кітайскіх добраахвотнікаў ёсць і прадстаўнікі кітайскіх спецслужбаў.