У інтэрв'ю выданню «The War Zone» ён раскрыў некаторыя новыя падрабязнасці аперацыі.
Атака была здзейснена з выкарыстаннем трох беспілотных катараў «Магура-7», узброеных заходнімі ракетамі AIM-9 Sidewinder. Гэта першае вядомае выкарыстанне гэтай зброі ўкраінскімі ваенна-марскімі беспілотнікамі.
Адзін з удараў быў зняты на відэа. Экіпаж першага самалёта выжыў, другі — паводле папярэдніх дадзеных — загінуў.
Буданаў пацвердзіў, што працы па ўзбраенні беспілотнікаў ракетамі AIM-9 пачаліся ў студзені.
Беспілотны катар з ракетамі.
IAR/вх