У Кіеве лідары «кааліцыі добраахвотных» заклікалі Расію да неадкладнага 30-дзённага спынення агню з панядзелку. Калі гэтага не адбудзецца, заходнія лідары абвясцілі, сярод іншага, аб узмацненні санкцый.
Нагадваем, «кааліцыя добраахвотных» – групы заходніх краінаў, якія паабяцалі дапамагчы Украіне абараняць сябе ад расійскай агрэсіі на фоне памяншэння і нявызначанай падтрымкі з боку Вашынгтона.
У Кіеве адбыліся перамовы прэм'ер-міністраў Польшчы і Вялікабрытаніі, прэзідэнта Францыі і канцлера Германіі. Дональд Туск, Эмануэль Макрон, Фрыдрых Мерц і Кір Стармер сустрэліся з Уладзімірам Зяленскім.
У сваю чаргу, прэзідэнт ЗША і лідары 30 іншых краін прынялі ўдзел у сустрэчы ў Кіеве анлайн.
Уладзімір Зяленскі падкрэсліў, што ўкраінскія сілы гатовыя да поўнага спынення агню. Ён дадаў, што калі Расія пачне ставіць дадатковыя ўмовы, гэта будзе азначаць, што яна хоча працягваць вайну.
Кіраўнік польскага ўрада Дональд Туск дадаў, што ўдзельнікі сустрэчы ў Кіеве і прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пагадзіліся, што калі прапанова аб спыненні агню будзе адхілена, Захад гатовы ўзмацніць санкцыі і працягваць аб'ядноўвацца вакол Украіны ў яе барацьбе за незалежнасць.
Поўнае 30-дзённае спыненне агню некалькі месяцаў таму прапанавалі ЗША. Украіна неаднаразова падкрэслівала, што гатовая безумоўна далучыцца да яго, а затым пачаць мірныя перамовы. Расія нядаўна двойчы абвяшчала аб спыненні агню, але не выконвала яго на фронце. Аднак колькасць нападаў з выкарыстаннем ракет і беспілотнікаў далёкага радыусу дзеяння значна скараціла.
IAR/аз