Беларуская Служба

Зяленскі: Украіна гатовая да перамоў, калі Расія пацвердзіць спыненне агню з 12 мая

11.05.2025 13:12
З'явілася першая рэакцыя Зяленскага на прапанову Пуціна аб перамовах.
прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі EPA/SERGEY DOLZHENKO Dostawca: PAP/EPA

Уладзімір Зяленскі назваў прапанову Пуціна аб прамых перамовах «добрым знакам», але прэзідэнт Украіны падкрэсліў, што самым першым крокам да рэальнага заканчэння любой вайны з'яўляецца спыненне агню.

«Мы чакаем, што Расія пацвердзіць спыненне агню — поўнае, трывалае і надзейнае — пачынаючы з заўтрашняга дня, 12 мая, і Украіна гатовая да яго выканання», — напісаў ён.

«Гэта добры знак таго, што расіяне нарэшце задумаліся пра спыненне вайны. Усе ў свеце чакалі гэтага вельмі даўно. І самым першым крокам да рэальнага заканчэння любой вайны з'яўляецца спыненне агню. Няма сэнсу працягваць забойствы нават на дзень. Мы чакаем, што Расія пацвердзіць спыненне агню — поўнае, трывалае і надзейнае — пачынаючы з заўтрашняга дня, 12 мая, і Украіна гатовая да сустрэчы», — адзначыў прэзідэнт.

Спачатку спыненне агню на 30 дзён, а потым усё астатняе, — напісаў кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак.

«Расія не павінна хаваць сваё жаданне працягваць вайну пад вуснымі канструкцыямі. Спыненне агню — гэта першы крок да спынення вайны і пацвердзіць гатоўнасць Расіі спыніць забойствы», — падкрэсліў кіраўнік АП.

ПР/юл