Беларуская Служба

Зяленскі прапанаваў Пуціну прамые перамовы ў Стамбуле 

12.05.2025 11:11
Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў, што гатовы арганізаваць мірныя перамовы, але таксама падкрэсліў неабходнасць спынення агню.
Wolodymyr Selenskyj
Wolodymyr Selenskyj Shutterstock

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў аб гатоўнасці да прамых перамоваў з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным у Стамбуле 15 траўня:

— Мы чакаем ад заўтра спынення агню — поўнага і трывалага, каб даць неабходную аснову для дыпламатыі. Няма сэнсу зацягваць забойствы. І я буду чакаць Пуціна ў чацвер у Турцыі. Асабіста. Спадзяюся, што расіяне гэтым разам не будуць шукаць прычыны, чаму яны не могуць», — гаворыцца ў паведамленні.

Напярэдадні ў Кіеве «кааліцыя ахвотных» у складзе лідараў Вялікабрытаніі, Францыі, Германіі, Польшчы і Украіны заклікала да безумоўнага спынення агню з 12 траўня. Аднак Уладзімір Пуцін у начным звароце прапанаваў аднавіць перамовы з Украінай у Стамбуле з 15 траўня — без папярэдніх умоваў. У Кіеве падкрэсліваюць важнасць спынення агню да пачатку перамоваў. 

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў, што гатовы арганізаваць мірныя перамовы, але таксама падкрэсліў неабходнасць спынення агню.

IAR/эж