Аднак Уладзімір Зяленскі не прыме ўдзелу ў гэтых перамовах. Такое рашэнне ўкраінцы прынялі пасля амаль трохгадзіннай размовы прэзідэнтаў Турцыі і Украіны ў Анкары.
Уладзімір Зяленскі паведаміў, што дэлегацыю, якая адправіцца ў Стамбул, узначаліць міністр абароны Украіны Рустэм Умераў. На прэс-канферэнцыі прэзідэнт заявіў, што расіяне несур'ёзна ставяцца да перамоваў.
Гэта будуць першыя прамыя мірныя перамовы паміж Расіяй і Украінай больш чым за тры гады.
IAR/яс