Беларуская Служба

Чарговая атака расійскіх агрэсараў на мірных жыхароў ва Украіне. Дзевяць ахвяр

17.05.2025 08:50
Атака адбылася праз некалькі гадзін пасля заканчэння першых за тры гады прамых украінска-расійскіх перамоў.
     .      .
Дзевяць загінулых ад атакі расійскага БПЛА. Людзі ехалі на эвакуацыю ў аўтобусе.Фота: Нацыянальная паліцыя Украіны.

Дзевяць чалавек загінулі ў выніку атакі расійскага беспілотніка на паўночным усходзе Украіны, у Сумскай вобласці, паведамілі мясцовыя вайсковыя ўлады.

«На жаль, у выніку цынічнага нападу расійскай арміі на аўтобус, які перавозіў мірных жыхароў, загінулі людзі», — паведаміла адміністрацыя ў Telegram, дадаўшы, што дзевяць чалавек загінулі, а чацвёра атрымалі раненні.

У папярэдняй заяве паведамлялася пра восем загінулых.

Атака адбылася праз некалькі гадзін пасля заканчэння першых за тры гады прамых украінска-расійскіх перамоў. Падчас перамоў у Турцыі была дасягнутая дамоўленасць аб абмене тысячай палонных. Дэлегацыі абвясцілі, што перамовы могуць быць працягвацца. Аднак дату не назвалі.

Украінцы ў большасці мяркуюць, што Расія імітуе мірны працэс і зацягвае перамовы, адначасова праводзячы ваенныя аперацыі. Расійскія апазіцыянеры таксама адзначаюць, што Крэмль не хоча спынення агню, а толькі спрабуе выйграць час, праводзячы наступальныя аперацыі на фронце.

IAR/нг