У перамовах па Украіне каардынацыя паміж Еўропай і ЗША мае істотнае значэнне, заявіў прэзідэнт Чэхіі Петр Павел. На яго думку, адсутнасць супрацоўніцтва можа нанесці шкоду не толькі Кіеву, але і ўсёй Еўропе.
Петр Павел ацаніў, што для прэзідэнта ЗША Дональда Трампа магчымая страта тэрыторыі Украінай, яе дэмілітарызацыя або статус нейтральнай дзяржавы не маюць вялікага значэння.
«Здаецца, для яго больш важна ўвайсці ў гісторыю як той, хто дамогся пагаднення і ўрэгуляваў адносіны паміж ЗША і Расіяй», — сказаў прэзідэнт Чэхіі.
Петр Павел падкрэсліў неабходнасць ціснуць на прадстаўнікоў амерыканскай адміністрацыі, каб яны ўлічвалі наступствы для ўсяго рэгіёна, калі гаворка ідзе пра Украіну. Ён таксама папярэдзіў аб непажаданым, занадта хуткім аднаўленні эканамічных адносін з Расіяй пасля заканчэння вайны.
«Спакуса скарыстацца новымі магчымасцямі будзе велізарнай, але мы не можам ставіць эканамічныя інтарэсы вышэй за бяспеку», - дадаў прэзідэнт Чэхіі.
IAR/аз