У выніку размовы Уладзімір Пуцін абвясціў пра пачатак падрыхтоўкі мемарандума аб спыненні агню, аднак ні яго ўмовы, ні тэрміны распрацоўкі дакумента не былі агучаныя.
Ва Украіне ўсё часцей гавораць пра верагодны пачатак чарговай наступальнай аперацыі Расіі на фронце. Палітолаг Уладзімір Фесэнка заклікае звяртаць увагу не на расплывістыя дэкларацыі Пуціна, а на канкрэтныя факты:
— Трамп верыць у тое, што Пуцін сапраўды хоча дамовіцца. Але мэта Расіі — не столькі працягваць мірны працэс, колькі проста імітаваць яго. Для Трампа ствараецца ілюзія таго, што Пуцін гатовы да перамоў, але насамрэч гэтыя размовы — маскіроўка актывізацыі ваенных дзеянняў супраць Украіны і падрыхтоўка да летняга наступу.
Аналітык падкрэслівае, што з улікам пазіцыі Трампа Украіна вымушаная «рабіць добрую міну пры дрэннай гульні», бо поўнае аддаленне ЗША ад мірнага працэсу і падтрымкі Украіны можа прывесці да сур’ёзных наступстваў.
IAR/эж