Беларуская Служба

Летні наступ Расіі ва Украіне выглядае ўсё больш верагодным

22.05.2025 09:56
Ва Украіне ўсё часцей гавораць пра непазбежны летні наступ Расіі. Паводле слоў экспертаў, расіяне плануюць  атакаваць на некалькіх напрамках — у першую чаргу ў Сумскай і Харкаўскай абласцях.
 .
Расійскія вайскоўцы. Ілюстрацыйнае фота@t.me/mod_russia

Галоўная мэта Крамля па-ранейшаму заключаецца ў захопе ўсяго Данбаса.

Украінскія вайскоўцы назіраюць канцэнтрацыю расійскіх войскаў на тэрыторыі Расіі каля мяжы з Харкаўскай вобласцю. Як заявіў ваенны аналітык Андрэй Крамараў у эфіры тэлеканала «24», у бліжэйшыя тыдні расіяне ўзмоцняць атакі не толькі ў Харкаўскай вобласці, але і ў суседняй Сумскай вобласці. На яго думку, расіяне могуць накіраваць туды дадатковыя 100 000 салдат, каб расцягнуць лінію фронту і ўступіць у бой з украінскімі войскамі, каб выканаць сваю галоўную задачу — захоп усёй Данецкай вобласці. Гэта, як падкрэслівае эксперт, план Расіі на лета і восень. Расіяне, дадае ён, будуць адначасова імітаваць мірныя перамовы, каб зацягнуць час.

Украіна ўжо шмат тыдняў прапануе доўгатэрміновае спыненне агню. Аднак расіяне, нягледзячы на ​​шматлікія заявы, не прадставілі ніякіх выразных і рэалістычных прапаноў адносна мірнага працэсу.

IAR/вх