Беларуская Служба

За апошнія суткі расіяне страцілі забітымі больш за 1 тыс. чалавек – Генштаб УС Украіны

29.05.2025 09:18
Украінскі Генеральны штаб агучыў зводку аб стратах праціўніка ў вайне.
Украінскія салдатыкрыніца: Генштаб УС Украіны

Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны абнавіў дадзеныя аб стратах Расіі ў вайне. За апошнія суткі знішчана больш за 1 тыс. чалавек асабовага складу. 

Страты Расіі ў жывой сіле з пачатку ўварвання ва Украіну склалі амаль 985 тыс. чалавек забітымі. 

Украінцы таксама абнавілі страты расіян у тэхніцы і ўзбраенні. Так, з пачатку вайны знішчана, у прыватнасці, 10 тыс. 864 танкі, 38 тыс. 645 бронемашын, 28 тыс. 386 артылерыйскіх сістэм, 1 тыс. 397 РСЗА, 3 тыс. 265 крылатых ракет, 28 караблёў і катараў, адна падводная лодка, 372 самалёты і 336 верталётаў. 

вс