Госць Польскага радыё Пётр Міцкевіч з Гданьскага ўніверсітэта не верыць у поспех гэтых перамоваў:
- Размова закончыцца заяваў бакоў, што па нейкай прычыне дамова не можа быць дасягнутая. Самым вялікім поспехам будзе нейкая дамоўленасць аб чарговым абмене палоннымі. Ці магчымасць спынення мілітарных дзеянняў на 2-5 дзён.
Пётр Міцкевіч дадаў, што ў расіян ёсць выразная мэта, якой яны хочуць дасягнуць на полі бою: знясілення ўкраінскіх грамадзян, якія будуць патрабаваць ад урада спыніць ваенныя дзеянні.
Перамовы павінны зноў адбыцца ў Стамбуле. Таму Пётр Міцкевіч мяркуе, што адзіным пераможцам сустрэчы будзе прэзідэнт Турцыі.
Расіяне сцвярджаюць, што хочуць прадставіць украінцам мемарандум са спісам умоў доўгатэрміновага мірнага пагаднення. Кіеў сцвярджае, што ўжо прадставіў свае ўмовы Маскве і чакае, што расійскі бок зробіць тое ж самае перад пачаткам перамоваў. Гэта павінна быць трэцяя сустрэча паміж Украінай і Расіяй у Стамбуле. Першая адбылася ў сярэдзіне 2022 года, але перамовы сарваліся. Другія прамыя перамовы адбыліся 16 мая. Бакі дамовіліся аб абмене палоннымі, але не ўзгаднілі ўмовы спынення агню.
ав