Беларуская Служба

Украінскія беспілотнікі ўзарваліся ў Сібіры, прыкладна за 7 тысяч кіламетраў ад фронту

01.06.2025 17:10
БЛА атакавалі мэты ў Іркуцкай і Мурманскай абласцях. 
:
Фота: t.me/astrapress
Інфармацыю пацвердзілі чыноўнікі расійскага рэжыму. Паводле інфармацыі УНІАН, у адрозненні ад папярэдніх украінскіх атак на расійскія аэрадромы, на гэты раз беспілотнікам не прыйшлося ляцець тысячы кіламетраў ажно з Украіны. Дроны прывезлі фурамі бліжэй да аэрадромаў, і ўжо там дроны падняліся ў неба і раптоўна атакавалі самалёты. Дроны былі са штучным інтэлектам і самі выбіралі мэты.
У Іркуцкай вобласці ў раёне сібірскага Усола выбухнулі беспілотнікі. Мэтай нападу была ваенная база. На месцы прабылі пажарныя і ратавальнікі. Прыехаў і губернатар Ігар Кобзіеў. Аднак незразумела, якія аб'екты былі атакаваныя беспілотнікамі ў Мурманскай вобласці. Губернатар Андрэй Чыбіс паведаміў толькі пра актывацыю мер супрацьпаветранай абароны.
Раней атакі беспілотнікаў былі зафіксаваныя ў рэгіёнах, якія мяжуюць з Украінай, і ў цэнтральнай частцы Расіі. Крамлёўскія палітыкі пагражалі Украіне жорсткай помстай у адказ.
IAR/УНІАН/нг