Беларуская Служба

Украіна атрымала ад Расіі «мемарандум» аб спыненні агню

02.06.2025 18:00
Падчас перамоваў у Стамбуле бакі дамовіліся наконт абмену палоннымі.
Міністр абароны Украіны Рустэм Умераў пасля сустрэчы ў Стамбуле PAP/EPA/ERDEM SAHIN

Расіяне перадалі ўкраінцам умовы спынення агню. Яны таксама дамовіліся аб чарговым абмене палоннымі. У Стамбуле завяршылася сустрэча ўкраінскай і расійскай дэлегацый. Наступны раўнд перамоваў можа адбыцца яшчэ ў гэтым месяцы.

Кіраўнік украінскай дэлегацыі Рустэм Умераў заявіў, што атрымаў расійскі «мемарандум» і што ўкраінская каманда будзе мець тыдзень, каб прааналізаваць расійскія ўмовы спынення агню. Пасля гэтага будуць узгоднены наступныя крокі.

Рустэм Умераў адзначыў пры гэтым, што Кіеў прапануе правесці сустрэчу да канца чэрвеня. Адначасова ён падкрэсліў, што ключавыя ўмовы для міру павінны быць абмеркаваны на сустрэчы лідараў дзяржаў.

У Стамбуле таксама былі ўзгоднены пытанні адносна абмену палоннымі – усімі цяжкахворымі ваеннапалоннымі і тымі, каму не споўнілася яшчэ 25 гадоў. Расія і Украіна таксама дамовіліся аб абмене целамі забітых.

Украінская дэлегацыя таксама перадала расіянам спіс украінскіх дзяцей, дэпартаваных Крамлём, і запатрабавала іх вяртання на радзіму.

IAR/аз

Беларусь з першых дзён «канфлікту» ва Украіне выступае за яго мірнае ўрэгуляванне, заявіў беларускі амбасадар у Турцыі

02.06.2025 11:00
Анатоль Глаз назваў «канфлікт» ва Украіне «глыбока асабістым» і «гуманітарным» для ўладаў у Мінску.