Беларуская Служба

Украіна: Расійскі мемарандум непрымальны

03.06.2025 08:03
Расійскі мемарандум — гэта заклік да поўнай капітуляцыі. Менавіта так ацэньваюцца ўмовы спынення агню, дадзеныя Расіяй украінскаму боку.
Харкаў PAP/EPA/SERGEY KOZLOV

Дакумент утрымлівае шэраг ультыматумаў, у тым ліку здача ўсходніх украінскіх рэгіёнаў Расіі, а таксама скарачэнне колькасці ўкраінскай арміі, адмова ад саюзнікаў і згода на русіфікацыю.

Рэакцыя Украіны на расійскія патрабаванні паслядоўная — гэта заклік да капітуляцыі. Як адзначае публіцыст Віталь Портнікаў, расіяне наўмысна ставяць умовы, якія немагчыма выканаць. На яго думку, Пуцін шукае не спосабы спыніць вайну, а спосабы яе падоўжыць, бо для яго перамовы — гэта толькі спосаб зацягнуць час і інструмент, каб пазбегнуць новых, галоўным чынам амерыканскіх санкцый.

Сярод серыі расійскіх ультыматумаў, акрамя патрабавання адмовіцца ад чатырох украінскіх абласцей, ёсць таксама спыненне мабілізацыі, спыненне паставак замежнай зброі, у тым ліку перадачы разведвальных дадзеных і спадарожнікавай сувязі. Акрамя таго, расіяне хочуць, каб руская мова мела статус дзяржаўнай мовы ва Украіне, а Руская праваслаўная царква дзейнічала без якіх-небудзь абмежаванняў.

ав