Беларуская Служба

За апошнія суткі расіяне страцілі забітымі больш за 1 тыс. чалавек – Генштаб УС Украіны

04.06.2025 09:22
Украінскі Генеральны штаб агучыў зводку аб стратах праціўніка ў вайне.
Украінскі салдат запускае дрон крыніца: Генштаб Узброеных сіл Украіны

Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны абнавіў дадзеныя аб стратах Расіі ў вайне. За апошнія суткі знішчана больш за 1 тыс. чалавек асабовага складу. 

Страты Расіі ў жывой сіле з пачатку ўварвання ва Украіну склалі амаль 991 тыс. чалавек забітымі.

Украінцы таксама абнавілі страты расіян у тэхніцы і ўзбраенні. Так, з пачатку вайны знішчана, у прыватнасці, 10 тыс. 884 танкі, 22 тыс. 678 бронемашын, 28 тыс. 711 артылерыйскіх сістэм, 1 тыс. 402 РСЗА, 3 тыс. 271 крылатая ракета, 28 караблёў і катараў, адна падводная лодка, 413 самалётаў і 336 верталётаў. 

вс