Беларуская Служба

У Кіеве падчас атакі загінулі трое ратавальнікаў – яны працавалі пад абстрэламі, каб дапамагчы людзям.

06.06.2025 09:39
Расія здзейсніла атакі з выкарыстаннем ракет і дронаў на шматлікія ўкраінскія гарады. 
Наступствы начнога расійскага абстрэлу ХаркаваPAP/Yevhen Titov

Расія ў ноч на 6 чэрвеня здзейсніла масіраваную атаку на Украіну. Загінулі тры чалавекі, яшчэ 40 чалавек атрымалі раненні, паведаміў міністр унутраных спраў Ігар Кліменка.

Паводле яго слоў, у Кіеве падчас атакі загінулі трое ратавальнікаў Дзяржаўнай службы па надзвычайных сітуацыях. Яны працавалі пад абстрэламі, каб дапамагчы людзям.

Таксама ёсць пацярпелыя ў выніку камбінавага ўдару, з выкарыстаннем ракет і дронаў, у Цярнопалі, Луцку, Чарнігаве і Крэменчузе.

вс