Беларуская Служба

Два маскоўскія аэрапорты прыпынілі працу праз атаку ўкраінскіх дронаў

08.06.2025 09:55
Па меншай меры, два чалавекі былі параненыя ў выніку атакі ў Тульскай вобласці, якая знаходзіцца на поўдзень ад Масквы.
.
Беспілотнік. Ілюстрацыйны здымакDmitry Kalinovsky/Shutterstock

Маскоўскія аэрапорты Внукава і Дамадзедава часова прыпынілі абслугоўванне рэйсаў у нядзелю, 8 чэрвеня, раніцай у сувязі з атакай украінскіх беспілотнікаў. Пра гэта паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на мясцовыя ўлады. Міністэрства абароны Расіі заявіла, што за ноч было збіта ўсяго 61 украінскі дрон.

Паводле інфармацыі Reuters, мэр Масквы Сяргей Сабянін у сацыяльных сетках паведаміў, што атака дронаў прымусіла часова зачыніць абодва аэрапорты. 

Па меншай меры, два чалавекі былі параненыя ў выніку атакі ў Тульскай вобласці, якая знаходзіцца на поўдзень ад Масквы. Паводле мясцовых уладаў, украінскі дрон выклікаў кароткачасовае ўзгаранне на хімічным заводзе «Азот» у горадзе Новамаскоўск.

У суседняй Калужскай вобласці сілы супрацьпаветранай абароны РФ збілі сем украінскіх беспілотнікаў. Reuters адзначае, што не мела магчымасці праверыць гэтыя звесткі. У цэлым, паводле расійскага Міністэрства абароны, у ноч з суботы на нядзелю расійскія войскі знішчылі 61 украінскі дрон. Улады Украіны афіцыйных заяваў з гэтай нагоды не рабілі.

PAP/ez