Беларуская Служба

Уначы Расія атакавала ракетамі і дронамі Кіеў і Адэсу. Ёсць забітыя і параненыя

10.06.2025 08:45
Пашкоджаныя жылыя дамы, радзільня, станцыя хуткай медыцынскай дапамогі, грамадзянская інфраструктура.
Рана раніцай Расія здзейсніла масіраваны ўдар беспілотнікаў па Кіеве і АдэсеНовини.LIVE

Рана раніцай Расія здзейсніла масіраваны ўдар беспілотнікаў па Кіеве і Адэсе. У Адэсе загінуў 59-гадовы мужчына, некалькі чалавек атрымалі раненні. Беспілотнікі ўдарылі па жылых будынках, радзільным доме і станцыі хуткай медыцынскай дапамогі. Пацярпела грамадзянская інфраструктура, узніклі пажары, паведаміў губернатар Адэсы Алег Кіпер. Як ён адзначыў, пацыенты бальніцы былі эвакуяваныя своечасова.

У Кіеве было чуваць, як мінімум, 12 выбухаў. Чатыры чалавекі атрымалі раненні, загарэліся будынкі і аўтамабілі. Мэр горада Віталій Клічко заклікаў жыхароў заставацца ў сховішчах, паведаміўшы пра чарговыя беспілотнікі, якія накіроўваюцца ў бок сталіцы. У агульнай складанасці напады закранулі, як мінімум, сем раёнаў украінскай сталіцы.

Нагадваем, чарговы раўнд мірных перамоваў адбыўся на мінулых выходных, але прарыву не прынёс. Бакі дамовіліся толькі аб абмене палоннымі, у тым ліку цяжкапараненымі і наймалодшымі жаўнерамі.

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі палічыў далейшыя перамовы з цяперашняй расійскай дэлегацыяй бессэнсоўнымі. Расія патрабуе прызнання анексіі акупаваных тэрыторый і таго, каб Украіна адмовілася ад сваіх імкненняў далучыцца да НАТА, а таксама адхіляе прапанову аб 30-дзённым спыненні агню.

Украіна патрабуе поўнага вываду расійскіх войскаў і гарантый бяспекі ад Захаду.

IAR/аз

Расійскія атакі па мірных — помста за «Павуцінне» ці спланаваны тэрор. Зяленскі ведае

09.06.2025 12:39
У апошні месяц Расія б'е рэкорды па масавых атаках, часта выкарыстоўваючы больш за 350-400 беспілотнікаў за адну ноч.