Больш за шэсць тысяч паўночнакарэйскіх салдат былі параненыя або забітыя ў баях з украінскімі салдатамі. Такія дадзеныя апублікавала Міністэрства абароны Вялікабрытаніі. Паводле яго падлікаў, КНДР адправіла ў Расію каля 14 000 вайскоўцаў.
Разведка Паўднёвай Карэі лічыць, што летась Поўначная Карэя адправіла ў Расію кантынгент у складзе каля 11 000 чалавек. Сёлета ў Курскую вобласць было адпраўлена яшчэ 3 тысячы салдат. Паводле апошніх звестак, каля 40% паўночнакарэйскага кантынгенту не ўдзельнічаюць у баявых дзеяннях. Гэта салдаты, якія атрымалі сур’ёзныя раненні і былі выведзеныя з шэрагаў, а таксама забітыя.
У красавіку паўднёвакарэйская разведка паведаміла, што да таго часу КНДР страціла не менш за 600 салдат і не менш за 4000 былі параненыя. Паўночная Карэя ўмацоўвае ваенны саюз з Расіяй. Адпраўляючы войскі на вайну супраць Украіны, Пхеньян стараецца забяспечыць стабільны прыток замежнай валюты ў краіну, якая знаходзіцца пад сур'ёзнымі санкцыямі.
IAR/нг