Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны абнавіў дадзеныя аб стратах Расіі ў вайне. За мінулыя суткі знішчана больш за 1 тыс. чалавек асабовага складу.
Страты Расіі ў жывой сіле з пачатку ўварвання ва Украіну склалі больш за 1 млн чалавек забітымі.
Украінцы таксама абнавілі страты расіян у тэхніцы і ўзбраенні. Так, з пачатку вайны знішчана, у прыватнасці, 10 тыс. 951 танк, 22 тыс. 853 бронемашыны, 29 тыс. 328 артылерыйскіх сістэм, 1 тыс. 420 РСЗА, 3 тыс. 369 крылатых ракет, 28 караблёў і катараў, адна падводная лодка, 416 самалётаў і 337 верталётаў.
вс