Кожны дзень улады вывозяць ад некалькіх дзясяткаў да больш чым сотні чалавек. Жыхары ўсходніх рэгіёнаў Украіны па-ранейшаму падвяргаюцца ўдарам расійскіх бомбаў, ракет, артылерыйскіх снарадаў і беспілотнікаў.
Нягледзячы на пастаянную пагрозу, многім мірным жыхарам цяжка пакінуць свае дамы.
Толькі за апошнія суткі ў выніку больш чым 30 абстрэлаў расійскімі войскамі прыфрантавых населеных пунктаў у Данецкай вобласці адзін мірны жыхар загінуў, трое атрымалі раненні.
У іншым раёне — у Сумскай вобласьці — з учорашняга дня расіяне больш за 70 разоў абстралялі прыфрантавыя мясцовасці. Штодня ўлады эвакуююць адтуль дзясяткі людзей.
Ноччу аб'ектам атакі стаў суседні з Сумамі Харкаў. Мірнае насельніцтва ўсё яшчэ пакідае горад. Аднак не ўсе могуць.
Жыхарка другога па велічыні ўкраінскага горада спадарыня Вольга ў інтэрв'ю Польскаму радыё сказала, што яна не мае як і не можа ехаць, бо даглядае цяжка хворага чалавека. Як яна адзначыла, каб з'ехаць, трэба мець грошы на арэнду кватэры, а таксама трэба знайсці новую працу на новым месцы. І гэта ёй не пад сілу.
У чэрвені расіяне таксама актывізавалі атакі на ўкраінскія гарады ў глыбіні краіны. У аўторак ад удараў з выкарыстаннем беспілотнікаў і ракет у Кіеве загінулі 28 чалавек, 140 атрымалі раненні.
IAR/яс