Беларуская Служба

За мінулыя суткі расіяне страцілі забітымі больш за 1 тыс. чалавек – Генштаб УС Украіны

21.06.2025 12:03
Украінскі Генеральны штаб агучыў зводку аб стратах праціўніка ў вайне.
Украінскі салдат запускае дрон крыніца: Генштаб Узброеных сіл Украіны

Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны абнавіў дадзеныя аб стратах Расіі ў вайне. За мінулыя суткі знішчана больш за 1 тыс. чалавек асабовага складу. 

Страты Расіі ў жывой сіле з пачатку ўварвання ва Украіну склалі больш за 1 млн 10 тыс. чалавек забітымі. 

Украінцы таксама абнавілі страты расіян у тэхніцы і ўзбраенні. Так, з пачатку вайны знішчана, у прыватнасці, 10 тыс. 955 танкаў, 22 тыс. 865 бронемашын, 29 тыс. 393 артылерыйскія сістэмы, 1 тыс. 421 РСЗА, 3 тыс. 369 крылатых ракет, 28 караблёў і катараў, адна падводная лодка, 416 самалётаў і 337 верталётаў. 

вс