У мінулым годзе была выкрытая сетка агентаў ФСБ Расіі, якія рыхтавалі забойства Уладзіміра Зяленскага. Сярод агентаў, завербаваных расіянамі, былі два палкоўнікі Упраўлення дзяржаўнай аховы, паведаміў кіраўнік Службы бяспекі Украіны (СБУ) генерал-лейтэнант Васіль Малюк.
Агенты шукалі людзей і планавалі забіць Зяленскага падчас яго перамяшчэння па тэрыторыі Офіса Прэзідэнта Украіны. Яны таксама збіралі і перадавалі інфармацыю для падрыхтоўкі замахаў на самога Малюка і кіраўніка Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны генерал-лейтэнанта Кірыла Буданава.
Разглядаўся таксама варыянт забойства ўкраінскага прэзідэнта ў Польшчы. Здзейсніць злачынства павінен быў польскі ваенны пенсіянер, якога завербавалі дзясяткі гадоў таму. Прэзідэнта планавалася ліквідаваць у аэрапорце «Жэшаў». Гэты аэрапорт знаходзіцца на паўднёвым усходзе Польшчы і выкарыстоўваецца Уладзімірам Зяленскім падчас замежных паездак. Разглядалася некалькі варыянтаў пакушэння, у тым ліку з выкарыстаннем баявога дрона альбо снайперскага комплексу.
Дзякуючы супрацоўніцтву СБУ і польскага Агенцтва ўнутранай бяспекі ўдалося прадухіліць забойства Уладзіміра Зяленскага на тэрыторыі Польшчы.
вс