Беларуская Служба

Васьмігадовы хлопчык загінуў у выніку атакі расійскіх беспілотнікаў на Сумскую вобласць

24.06.2025 11:45
Расійскія беспілотнікі ўпалі на жылыя дамы ў гміне Вэрхня Сыроватка.
Расійскія беспілотнікі атакавалі Сумскую вобласць https://t.me/s/dsns_telegram

Як мінімум 7 смяротных ахвяраў і 70 параненых – гэта вынік атакі, якую Расія нанесла па горадзе Дняпро. Расіяне атакавалі горад і навакольныя раёны балістычнымі ракетамі.

Пашкоджаныя, сярод іншага, грамадзянскія будынкі і пасажырскі цягнік Адэса- Запарожжа - выбуховая хваля пашкодзіла 14 вагонаў.

Выбухі ракет у Дняпры і Днепрапятроўскай вобласці пашкодзілі жылыя будынкі і некалькі навучальных устаноў у рознай ступені.

Расійскія беспілотнікі атакавалі Сумскую вобласць на ўсходзе Украіны. У гміне Вэрхня Сыроватка загінулі тры чалавекі. Сярод загінулых – васьмігадовы хлопчык. Паводле слоў начальніка Сумскай ваеннай адміністрацыі Алега Грыгарава, беспілотнікі ўдарылі каля поўначы.

Беспілотнікі ўпалі на жылыя дамы ў гміне Вэрхня Сыроватка. Ратавальнікі выцягнулі з-пад завалаў целы трох чалавек і трох параненых. Адзін знаходзіцца ў цяжкім стане.

Улады Сумскай вобласці заклікаюць жыхароў не ігнараваць папярэджанні аб авіяналётах і хавацца ў бяспечных месцах.

IAR/аз

Украінцы не сумняваюцца – Пуцін паспрабуе скарыстацца новай міжнароднай сітуацыяй

14.06.2025 11:01
Украінцы аналізуюць магчымы ўплыў канфлікту на Блізкім Усходзе на вайну Расіі супраць Украіны.