Беларуская Служба

Расія атакавала Дняпро і Самар: загінуў 21 чалавек, больш за 300 параненыя

25.06.2025 13:13
Ракетная атака стала адной з самых жорсткіх за апошнія месяцы і мела мэтай грамадзянскую інфраструктуру. Сярод разбураных аб’ектаў — жылыя дамы, дзіцячая паліклініка, офісы і грамадскія ўстановы.
    :  21 ,   300
Расія атакавала Дняпро і Самар: загінуў 21 чалавек, больш за 300 параненыя PAP/EPA/STATE EMERGENCY SERVICE HANDOUT HANDOUT

Колькасць ахвяр расійскіх ракетных удараў па Днепрапятроўскай вобласці, здзейсненых у аўторак, 24 чэрвеня 2025 года, павялічылася да 21 чалавек. Больш за 300 чалавек атрымалі раненні, у тым ліку 19 дзяцей — паведаміла абласная пракуратура Дняпра. Як удакладняецца, асноўны ўдар прыйшоўся на горад Дняпро, дзе загінулі 19 чалавек. 

Паводле кіраўніка Днепрапятроўскай абласной ваеннай адміністрацыі Сяргея Лысака, сярод параненых многія атрымалі цяжкія цялесныя пашкоджанні. Частку пацярпелых, уключна з дзецьмі, эвакуявалі ў бальніцы рэгіёну і Кіева.

Ракетная атака стала адной з самых жорсткіх за апошнія месяцы і мела мэтай грамадзянскую інфраструктуру. Сярод разбураных аб’ектаў — жылыя дамы, дзіцячая паліклініка, офісы і грамадскія ўстановы.

Украінскія ўлады заклікаюць міжнародную супольнасць узмацніць санкцыі супраць Расіі і паскорыць пастаўкі сістэм СПА, каб прадухіліць новыя трагедыі.

PAP/эж