Беларуская Служба

Эрдаган: Трамп гатовы ўдзельнічаць у перамовах па Украіне, калі на іх будзе Пуцін

26.06.2025 19:21
Рэджэп Таіп Эрдаган адзначыў, што Турцыя наладзіць адпаведныя кантакты і выказаў надзею, што такая сустрэча адбудзецца.
    : .   . , , 25  2025 .
Сустрэча прэзідэнтаў Украіны і ЗША: Ул. Зяленскага і Д. Трмпа, Гаага, 25 чэрвеня 2025 г. PAP/EPA/UKRAINIAN PRESIDENTIAL PRESS SERVICE / HANDOUT

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп выказаў гатоўнасць узяць удзел у магчымых мірных перамовах паміж Украінай і Расіяй, калі ў іх будзе ўдзельнічаць Уладзімір Пуцін. Пра гэта Эрдаган паведаміў у чацвер, 26 чэрвеня, пасля саміту НАТА ў Гаазе.

Паводле турэцкага лідара, падчас сустрэчы з Трампам той сказаў: «Калі Пуцін прыедзе ў Стамбул або Анкару, каб шукаць рашэнне, я таксама прыеду».

Рэджэп Таіп Эрдаган адзначыў, што Турцыя наладзіць адпаведныя кантакты і выказаў надзею, што такая сустрэча адбудзецца.

Таксама кіраўнік Турцыі пацвердзіў, што Анкара не адмовілася ад намеру вярнуцца да праграмы F-35 і аднавіць вытворчасць кампанентаў для гэтых знішчальнікаў. «Мы абмеркавалі на саміце НАТА намер Турцыі вярнуцца да праграмы F-35», — заявіў Эрдаган, дадаўшы, што абмяркоўваў гэтае пытанне і з Трампам. Паводле яго, ужо пачаліся тэхнічныя перамовы.

Першапачаткова Турцыя была адным з асноўных удзельнікаў праграмы F-35 і вырабляла каля 900 кампанентаў. Аднак у 2019 годзе Анкара была выключаная з праекта пасля закупкі расійскіх зенітна-ракетных комплексаў С-400. ЗША лічылі, што іх выкарыстанне стварае пагрозу бяспецы F-35. З таго часу Турцыя дамагаецца закупкі і мадэрнізацыі самалётаў F-16. Адпаведнае рашэнне ўжо было зацверджана Кангрэсам і Дзярждэпартаментам ЗША пасля ратыфікацыі Анкарой уступлення Швецыі ў НАТА.

PAP/эж