Беларуская Служба

Прэзідэнт Польшчы ўзнагароджаны Ордэнам Свабоды Украіны

28.06.2025 13:07
 Гэта найвышэйшая ўкраінская дзяржаўная ўзнагарода, якую могуць атрымаць замежнікі.
Аўдыё

Прэзідэнт Анджэй Дуда ўзнагароджаны Ордэнам Свабоды Украіны, — паведамляецца на сайце прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага. Гэта найвышэйшая ўкраінская дзяржаўная ўзнагарода, якую могуць атрымаць замежнікі.

Ордэн Свабоды прызнаў Анджэю Дуду прэзідэнт Украіны Уладзімірам Зяленскім. У абгрунтаванні ён зазначыў, што польскі прэзідэнт атрымаў адзнаку за «выдатныя заслугі ва ўмацаванні ўкраінска-польскага міжнароднага супрацоўніцтва» і за «падтрымку дзяржаўнага суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны».

Раніцай прэзідэнт Дуда прыбыў з нечаканым візітам у сталіцу Украіны. Сярод іншага, ён плануе пагаварыць з украінскім прэзідэнтам. Разам яны ўжо ўсклалі вянкі да Сцяны памяці загінулых за Украіну ў Кіеве.

Візіт з'яўляецца развітальным. Анджэй Дуда і Уладзімір Зяленскі павінны абмеркаваць саміт НАТА ў Гаазе і пытанне далейшай ваеннай дапамогі Украіне.

ПР/юл