Беларуская Служба

Украіна страціла знішчальнік F-16

29.06.2025 09:01
Самалёт быў збіты ўначы падчас аперацыі па адбіцці расійскай ракетнай атакі і атакі беспілотнікаў. 
Ілюстрацыйнае фотаImage by Brigitte Werner from Pixabay/CC0

Украіна страціла знішчальнік F-16 — паведамілі ўзброеныя сілы краіны. Пілот загінуў.

Самалёт быў збіты ўначы падчас аперацыі па адбіцці расійскай ракетнай атакі і атакі беспілотнікаў. Раней пілот нейтралізаваў сем цэляў у паветры. Усяго Расія атакавала Украіну ўначы 477 беспілотнікамі і 60 ракетамі.

Першыя F-16, якія Украіна прасіла ў Захаду з пачатку вайны, прыбылі туды мінулым летам. Улады ў Кіеве не раскрылі, колькі самалётаў ім было перададзена на той момант. Кааліцыя, якая складаецца з Даніі, Нарвегіі, Нідэрландаў і Бельгіі, абавязалася паставіць украінскім ВПС каля 60 самалётаў.

ПР/юл