Беларуская Служба

50 тыс. расіян наступаюць на Сумы. Да гораду засталося 20 км

30.06.2025 15:02
Расія на сумскім кірунку страчвае ад 300 да 400 чалавек штодня, аднак працягвае падвозіць рэзервы.
  .
Прэзідэнт РФ У. Пуцін PAP/EPA/GAVRIIL GRIGOROV / SPUTNIK / KREMLIN POOL

Расійскія войскі падышлі на адлегласць каля 20 кіламетраў да горада Сумы — адміністрацыйнага цэнтра Сумской вобласці. Яны значна пераўзыходзяць украінскія сілы колькасна, хоць сітуацыя на фронце застаецца складанай, але не безнадзейнай, паведамляе The Wall Street Journal.

Паводле выдання, пасля выцяснення ўкраінскіх войскаў з Курскай вобласці Расія сфармавала групоўку з прыкладна 50 тысяч салдат, якая рушыла на Сумы. Як адзначаюць украінскія вайскоўцы, наступаючыя маюць утрая большую колькасць асабовага складу. 

«Іх асноўная стратэгія — знясільваць нас масай», — заявіў галоўнакамандуючы Узброеных сіл Украіны Аляксандр Сырскі, удаклданіўшы што, за апошні год лінія фронту павялічылася больш чым на 160 км і цяпер перавышае 1200 км. 

Паводле суразмоўцаў WSJ у шэрага УС Украны, Расія на сумскім кірунку страчвае ад 300 да 400 чалавек штодня, аднак працягвае падвозіць рэзервы.

PAP/эж