Беларуская Служба

За мінулыя суткі расіяне страцілі забітымі каля 1 тыс. чалавек – Генштаб УС Украіны

01.07.2025 09:06
Украінскі Генеральны штаб агучыў зводку аб стратах праціўніка ў вайне.
Украінскі салдат запускае дрон крыніца: Генштаб Узброеных сіл Украіны

Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны абнавіў дадзеныя аб стратах Расіі ў вайне. За мінулыя суткі знішчана арыентыровачна 970 чалавек асабовага складу. 

Страты Расіі ў жывой сіле з пачатку ўварвання ва Украіну склалі больш за 1 млн 20 тыс. чалавек забітымі.

Украінцы таксама абнавілі страты расіян у тэхніцы і ўзбраенні. Так, з пачатку вайны знішчана, у прыватнасці, 10 тыс. 983 танкі, 22 тыс. 928 бронемашын, 29 тыс. 754 артылерыйскія сістэмы, 1 тыс. 427 РСЗА, 3 тыс. 436 крылатых ракет, 28 караблёў і катараў, адна падводная лодка, 420 самалётаў і 340 верталётаў. 

вс