Беларуская Служба

Часовага паверанага ў справах ЗША выклікалі ў МЗС Украіны з нагоды ўзбраення

02.07.2025 16:20
Вашынгтон сёння абвясціў аб прыпыненні паставак ракет Patriot і HIMARS ва Украіну.
.
. PAP/Marta Zabłocka

Часовага паверанага ў справах ЗША ў Кіеве Джона Хінкеля выклікалі ў МЗС Украіны. Тэмай размовы былі пастаўкі ўкраінскай зброі ва Украіну. Вашынгтон сёння абвясціў аб прыпыненні паставак ракет Patriot і HIMARS ва Украіну.

Джона Хінкеля прыняла намесніца міністра замежных спраў Украіны Мар'яна Бэца. У прэс-рэлізе МЗС Украіны паведамляецца, што намесніца міністра выказала падзяку Злучаным Штатам за падтрымку, аказаную з пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання. Пры гэтым яна падкрэсліла, што любыя затрымкі або затрыманні ў падтрымцы абараназдольнасці Украіны толькі падштурхоўваюць расійскага агрэсара да працягу вайны і тэрору.

Для ўкраінцаў дэфіцыт ракет Patriot, якія з'яўляюцца адзінымі, здольнымі абараніць украінскае неба ад расійскіх балістычных ракет, можа аказацца асабліва балючым. На мінулым тыдні Уладзімір Зяленскі заявіў, што яго краіна гатовая закупіць ракеты для амерыканскіх Patriot.

ав