Паўночная Карэя плануе патроіць колькасць сваіх вайскоўцаў, якія ваююць супраць Украіны. Верагодна, каля 30 000 карэйцаў папоўняць шэрагі расійскай арміі. Паводле інфармацыі незалежнага сайта Медуза, паўночнакарэйскія салдаты прымуць удзел у наступальных аперацыях, якія Расія праводзіць на акупаваных тэрыторыях Украіны.
Інфармацыю пра новы кантынгент салдат Кім Чэн Ына апублікавала амерыканскае тэлебачанне CNN са спасылкай на дадзеныя ўкраінскай разведкі.
Спадарожнікавыя здымкі нібыта сведчаць аб павелічэнні трафіку суднаў і самалётаў паміж Расіяй і Паўночнай Карэяй. Таксама адзначалася, што некаторыя транспартныя самалёты былі прыстасаваныя для перавозкі людзей.
Падобную інфармацыю прадставілі і паўднёвакарэйскія спецслужбы. Войскі могуць быць перакінутыя ў Расію напрыканцы ліпеня і пачатку жніўня. Да гэтай пары ў шэрагах расійскай арміі ваявалі каля 11 000 салдат Кім Чэн Ына. Больш за 4 000 загінулі ў баях у Курскай вобласці.
IAR/аз