Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі павінны ўзняць, сярод іншага, пытанне прыпынення паставак амерыканскіх ракет. Учора Уладзімір Пуцін размаўляў з Дональдам Трампам.
Заходнія СМІ паведамілі пра запланаваную ў пятніцу размову Трампа з Зяленскім. Гэта пацвердзіў украінскі прэзідэнт, які знаходзіцца з візітам у Даніі. Ён выказаў надзею, што ў пятніцу або ў бліжэйшыя дні пагаворыць па тэлефоне з Дональдам Трампам аб амерыканскай ваеннай дапамозе. Ён дадаў, што разлічвае на працяг падтрымкі ЗША, асабліва на пастаўкі крытычна важных ракет для сістэм Patriot. Паводле звестак Пентагона, ЗША прыпынілі пастаўкі гэтых ракет.
Пускавыя ўстаноўкі Patriot з'яўляюцца эфектыўнай зброяй супраць расійскіх балістычных ракет. Тым часам, пасля ўчорашняй размовы з Пуціным аб вайне ва Украіне Дональд Трамп адзначыў, што не бачыць ніякага прагрэсу. На пытанне аб пастаўках зброі амерыканскі лідар сказаў, што ЗША ўсё яшчэ даюць зброю Украіне, але маюць і ўласныя патрэбы.
ПР/юл