Асноўнай тэмай тэлефоннай размовы паміж Прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і Прэзідэнтам Злучаных Штатаў Амерыкі Дональдам Трампам стала ўмацаванне супрацьпаветранай абароны Украіны. Пра гэта кіраўнік украінскай дзяржавы паведаміў у вячэрнім відэазвароце на сваіх старонках у сацыяльных сетках.
«Сёння я размаўляў з Прэзідэнтам Злучаных Штатаў Амерыкі Дональдам Трампам — гэта была важная размова. Мы ўзгаднілі сустрэчу нашых каманд дзеля ўмацавання супрацьпаветранай абароны. Падрабязна абмеркавалі пытанне сумеснай вытворчасці і тое, што неабходна і нам, і Амерыцы», — адзначыў Зяленскі.
Паводле яго слоў, Данія дала дазвол на вытворчасць зброі для Украіны на сваёй тэрыторыі. Аднак украінскі прэзідэнт не ўдакладніў, ці атрымалася дамовіцца аб аднаўленні паставак ракет да сістэм Patriot.
Дональд Трамп у сваю чаргу заявіў, што не бачыць у цяперашніх дзеяннях Уладзіміра Пуціна імкнення да міру. Паводле яго слоў, прэзідэнт Расіі, хутчэй, жадае працягваць гвалт. «Я быў незадаволены размовай з Пуціным. Ён, здаецца, хоча ісці да канца», — сказаў Трамп.
Прэзідэнт ЗША таксама падкрэсліў, што Крэмль сур’ёзна занепакоены новымі санкцыямі, якія рыхтуе Сенат.
IAR/эж