Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што не выключае магчымасці ўвядзення дадатковых санкцый супраць Расіі. Пасля тэлефоннай размовы з прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным у чацвер, 3 ліпеня, Трамп адзначыў, што застаўся «вельмі незадаволены» пазіцыяй кіраўніка РФ адносна вайны ва Украіне.
На борце нумар адзін Дональд Трамп выказаў меркаванне, што Пуцін «хоча працягваць забіваць людзей». Палітык дадаў, што падчас размовы закраналіся і магчымыя новыя санкцыі.
«Мы шмат гаворым пра санкцыі. Ён кажа, што не ў захапленні ад іх, але ўмее з імі жыць. Хоць гэта часовыя санкцыі. Мы гаварылі пра тое, што іх можа стаць больш — і ён гэта разумее. Ён прафесіянал. Так, магчыма, санкцыі будуць пашыраныя», — заявіў амерыканскі лідар.
Прэзідэнт ЗША адзначыў, што не лічыць нежаданне Пуціна спыніць агрэсію асабістай абразай, але ўпэўнены, што расійскі лідар «засмучаны» праз ужо дзейныя абмежаванні і магчымасць новых санкцый з боку Сената.
Раней у чацвер Дональд Трамп таксама правёў размову з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, падчас якой абмяркоўвалася магчымасць перадачы батарэй супрацьпаветранай абароны Patriot.
IAR/PAP/'эж