Беларуская Служба

Уладзімір Зяленскі падзякаваў прэзідэнту ЗША за гатоўнасць да дапамогі

06.07.2025 13:01
У ходзе тэлефоннай размовы з Дональдам Трампам была дасягнутая дамоўленасць аб узмацненні ўкраінскай супрацьпаветранай абароны.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір ЗяленскіEPA/HENNING BAGGER Dostawca: PAP/EPA.

Гэта была найлепшая і самая прадуктыўная размова з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам; мы абмяркоўвалі супрацьпаветраную абарону і мы ўдзячныя за яго гатоўнасць нас падтрымаць, заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зеленскі позна ўвечары ў суботу, расказваючы пра іх размову, якая адбылася ў пятніцу.

«Гэта была, безумоўна, найлепшая размова за ўвесь гэты час, самая прадуктыўная. Мы абмяркоўвалі супрацьпаветраную абарону, і я ўдзячны за яго гатоўнасць дапамагчы. Комплексы Patriot — гэта ключ да балістычнай абароны», — сказаў Зеленскі.

Ён нагадаў, што на гэтым тыдні паміж Міністэрствам абароны Украіны і адной з вядучых амерыканскіх кампаній было падпісана пагадненне аб вытворчасці беспілотнікаў. «Дзякуючы гэтаму Украіна атрымае сотні тысяч беспілотнікаў у гэтым годзе», — сказаў Зеленскі.

Прэзідэнт Украіны назваў гэты праект прыярытэтным і адзначыў, што пагадненне заключана на спецыяльных умовах, і ў наступным годзе Украіна можа разлічваць на «значна больш беспілотнікаў».

Зяленскі таксама падкрэсліў, што выказвае спачуванні Трампу і амерыканцам у сувязі з паводкай у Тэхасе.

РАР/юл