Беларуская Служба

Расія атакавала Украіну 157 беспілотнікамі і чатырма ракетамі

06.07.2025 09:20
Войскі супрацьпаветранай абароны нейтралізавалі 117 беспілотнікаў. Зафіксавана трапленне варожых ударных беспілотнікаў у 19 месцах, а таксама падзенне збітых у 2 месцах.
Наступствы атакіPAP/EPA/Kyiv Regional Military Administration warHANDOUT

У ноч на 6 ліпеня  расійскі агрэсар атакаваў Украіну 4 кіраванымі ракетаміС-300 з Курскай вобласці і 157 ударнымі беспілотнікамі «Шахед» і беспілотнікамі-сімулятарамі з розных напрамкаў.

Па стане на 08:30, сродкі супрацьпаветранай абароны нейтралізавалі 117 варожых беспілотнікаў «Шахед» ды  іншых тыпаў на поўначы, усходзе, поўдні і ў цэнтры краіны. 98 былі збітыя агнястрэльнай зброяй, 19 страчаныя/падаўленыя сродкамі радыёэлектроннай барацьбы.

У Харкаве вораг уначы нанёс удар па горадзе з дапамогай беспілотнікаў. Пасля прыбыцця ратавальнікаў на месца пажару захопнікі нанеслі чарговы ўдар.

У Херсоне раніцай пасля абстрэлу горада на тэрыторыі запраўкі ўспыхнуў пажар. Падчас тушэння пажару вораг зноў мэтанакіравана атакаваў ратавальнікаў.

У Крэменчугскім раёне з-за расійскага нападу ўзнік пажар на тэрыторыі прыватнага домаўладання. Як паведаміў в.а. начальніка Палтаўскай адміністрацыі Уладзімір Кагут, на месцы здарэння працуюць экстранныя службы. Зваротаў наконт пацярпелых або загінуўшых не паступала.

юл