Беларуская Служба

Каля 30 чалавек былі параненыя падчас начных атакаў расійскіх беспілотнікаў на Харкаў

07.07.2025 09:20
Улады другога па велічыні горада Украіны паведамляюць пра разбураныя жылыя дамы.
Пасля расійскай атакі на Харкаў https://t.me/s/dsns_telegram

Каля 30 параненых чалавек – гэта вынік расійскага нападу на Харкаў. Раніцай расійскія беспілотнікі «Шахед» нанеслі там удары па грамадзянскіх будынках.

Улады другога па велічыні горада Украіны паведамляюць пра разбураныя жылыя дамы. Апублікаваныя відэазапісы, на якіх відаць момант, калі беспілотнікі ўдарылі ў будынак. Сярод пацярпелых ёсць дзеці. Ахвяр можа быць больш, бо выратавальная аперацыя ўсё яшчэ працягваецца.

У выніку начной атакі беспілотнікаў на Адэсу ўспыхнулі пажары дамоў і аўтамабіляў. Адзін чалавек загінуў.

У сталіцы Украіны фрагменты збітых «Шахедаў» трапілі ў мірныя будынкі, але інфармацыі пра ахвяр няма.
Расія кожную ноч адпраўляе ва Украіну беспілотнікі і ракеты далёкага радыусу дзеяння.

IAR/аз

Уладзімір Зяленскі падзякаваў прэзідэнту ЗША за гатоўнасць да дапамогі

06.07.2025 13:01
У ходзе тэлефоннай размовы з Дональдам Трампам была дасягнутая дамоўленасць аб узмацненні ўкраінскай супрацьпаветранай абароны.

Расія атакавала Украіну 157 беспілотнікамі і чатырма ракетамі

06.07.2025 09:20
Войскі супрацьпаветранай абароны нейтралізавалі 117 беспілотнікаў. Зафіксавана трапленне варожых ударных беспілотнікаў у 19 месцах, а таксама падзенне збітых у 2 месцах.