Беларуская Служба

Расіяне атакавалі Украіну ўначы з выкарыстаннем беспілотнікаў і ракет

09.07.2025 09:02
Атака была накіравана на заходнія рэгіёны краіны, у першую чаргу на горад Луцк. Паведамляецца пра пашкоджанні.
Месца ўдару беспілотніка па жылым раёне ХаркаваEPA/SERGEY KOZLOV Dostawca: PAP/EPA.

Расейскія вайскоўцы ўначы на ​​сераду атакавалі Украіну рэкорднай колькасцю дронаў і ракет: былі запушчаныя 728 беспілотнікаў і 13 ракет «Іскандэр» і «Кінжал», паведамілі ў ранішняй зводцы Паветраныя сілы Украіны.

З іх 718 паветраных аб'ектаў, у тым ліку ўсе сем крылатых ракет «Іскандэр», былі збіты або падаўленыя сродкамі радыёэлектроннай барацьбы, вынікае са зводкі.

Прынамсі дзве ракеты «Кінжал» былі накіраваны на Жытомір,  адна ўдарыла па Луцку, сталіцы Валынскай вобласці, размешчанай за 80 кіламетраў ад польскай мяжы.

Паводле слоў мэра горада Ігара Палішчука, гэта быў найбуйнейшы напад на горад з выкарыстаннем беспілотнікаў і ракет. У выніку атакі адбыўся пажар на тэрыторыі аднаго з прадпрыемстваў. Паведамленняў пра ахвяр няма.

Ракеты «Кінжал», якія Расія выкарыстоўвае для нападу на Украіну ўначы, могуць быць збітыя амерыканскімі пускавымі ўстаноўкамі «Patriot».

ПР/юл