Беларуская Служба

Украіна: Забітыя і параненыя ў Кіеве пасля расійскай атакі

10.07.2025 10:01
Прынамсі два чалавекі загінулі і 14 атрымалі раненні.
       . 10.07.2025
У некалькіх раёнах Кіева былі разбураны жылыя дамы. 10.07.2025 EPA/SERGEY DOLZHENKO Dostawca: PAP/EPA.

Расійскія войскі здзейснілі ўначы масіраваны наступ на Кіеў. Яны выкарысталі беспілотнікі «Шахед» і балістычныя ракеты. Прынамсі два чалавекі загінулі і 14 атрымалі раненні.

Паветраная трывога ў Кіеве працягвалася ўсю ноч. Было чуваць шэраг выбухаў. У некалькіх раёнах горада былі разбураны жылыя дамы. Пажарныя службы тушылі пажары. Выратавальныя аперацыі працягваюцца. Колькасць ахвяр можа павялічыцца.

Гарадскія ўлады паведамілі, што ў выніку пажараў, выкліканых расійскімі авіяўдарамі, над Кіевам утварыўся смог.

Гэта чарговы масіраваны расійскі авіяўдар углыб тэрыторыі Украіны. Учора расійскай мэтай удару быў горад Луцк на захадзе краіны.

IAR/яс