Спецыяльны прадстаўнік прэзідэнта ЗША па пытаннях Украіны генерал Кіт Келаг прыбыў з працяглым візітам ва Украіну ў панядзелак, 14 ліпеня. Аб гэтым паведаміў кіраўнік Офіса прэзідэнта Андрэй Ярмак у сваім Тэлеграм-канале. Тэмамі размоваў стануць абарона, умацаванне бяспекі, пастаўкі зброі, санкцыі, абарона людзей, узмацненне супрацоўніцтва паміж Украінай і ЗША.
«Расія не хоча спыняць агню. Мір праз сілу – гэта прынцып прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, і мы падтрымліваем гэты падыход», – зазначыў украінскі чыноўнік.
Генерал Келаг раней анансаваў свой прыезд у Кіеў у каментары ўкраінскім журналістам у Рыме, дзе на мінулым тыдні праходзіла канферэнцыя па пытаннях аднаўлення Украіны.
вс