Беларуская Служба

За мінулыя суткі расіяне страцілі забітымі больш за 1 тыс. 100 чалавек – Генштаб УС Украіны

14.07.2025 10:01
Украінскі Генеральны штаб агучыў зводку аб стратах праціўніка ў вайне.
Украінскія салдатыкрыніца: Генштаб УС Украіны

Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны абнавіў дадзеныя аб стратах Расіі ў вайне. За мінулыя суткі знішчана больш за 1 тыс. 100 чалавек асабовага складу. 

Страты Расіі ў жывой сіле з пачатку ўварвання ва Украіну склалі больш за 1 млн 35 тыс. чалавек забітымі. 

Украінцы таксама абнавілі страты расіян у тэхніцы і ўзбраенні. Так, з пачатку вайны знішчана, у прыватнасці, больш за 11 тыс. танкаў, 22 тыс. 987 бронемашын, 30 тыс. 294 артылерыйскія сістэмы, 1 тыс. 438 РСЗА, 3 тыс. 491 крылатая ракета, 28 караблёў і катараў, адна падводная лодка, 421 самалёт і 340 верталётаў. 

вс