Беларуская Служба

Украінцы атрымалі гарантыі паставак амерыканскай зброі

15.07.2025 08:21
Паводле сумесных заяў прэзідэнта ЗША і генеральнага сакратара НАТА ў Вашынгтоне, неўзабаве ва Украіну быць дастаўлены дзясяткі сістэм супрацьпаветранай абароны Patriot, а таксама іншыя сістэмы ўзбраення.
Прэзідэнт Дональд Трамп падчас сустрэчы з генеральным сакратаром НАТА Маркам РутэEPA/YURI GRIPAS / POOL Dostawca: PAP/EPA.

За сумеснай прэс-канферэнцыяй прэзідэнта Дональда Трампа і генеральнага сакратара НАТА Марка Рутэ ў Вашынгтоне асабліва ўважліва сачылі ў Кіеве. Украінцы пачулі тое, чаго чакалі: яны атрымаюць дадатковыя пускавыя ўстаноўкі і ракеты Patriot, якіх ім не хапае, і якія з'яўляюцца адзінымі, здольнымі збіваць расійскія балістычныя ракеты, што атакуюць украінскія гарады.

Украінскі аглядальнік Віталь Портнікаў звярнуў увагу на яшчэ адзін аспект прамовы Дональда Трампа: яго крытыку Пуціна. Эксперт падкрэсліў, што Трамп упершыню выразна сфармуляваў, што Пуцін хоча яго падмануць, але ў яго гэта не атрымаецца.

Учора позна ўвечары прэзідэнт Уладзімір Зеленскі падзякаваў Марку Рутэ і Дональду Трампу па тэлефоне. Прэзідэнт Украіны таксама асабіста падзякаваў спецыяльнаму пасланніку ЗША Кіту Келгу, які зараз знаходзіцца ў Кіеве.

Фінансаванне паставак амерыканскай зброі возьмуць на сябе краіны НАТА. 

ПР/юл